Дэвід Кэмеран: Спроба «улагоджвання» Расіі — памылка
Брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран назваў няправільнай палітыку «улагоджвання» Расіі і яе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна напярэдадні саміту ў Мінску.
«Было б няправільным адказваць «улагоджваннем» на агрэсію і жорсткасць на еўрапейскім кантыненце», — заявіў брытанскі прэм'ер, выступаючы перад парламентам.
«Правільнае рашэнне, каб мы захавалі санкцыі, выступалі па гэтым пытанні адзіным фронтам з Амерыкай і разам супрацьстаялі Пуціну» — сказаў ён.
Тэрмін «улагоджванне» (appeasement) часцей за ўсё асацыюецца з знешняй палітыкай брытанскага прэм'ер-міністра Нэвіла Чэмберлена ў 1930-я гады, які, як лічылася,
ішоў на саступкі экспансіянісцкім амбіцыям Гітлера.
Лідэры Украіны, Расіі, Францыі і Германіі маюць сустрэцца ў беларускай сталіцы ў сераду, спадзеючыся завяршыць вайну ў паўднёва-ўсходняй Украіне, у якой ужо загінулі па меншай меры 5300
чалавек.
Як і Злучаныя Штаты, Вялікабрытанія заявіла, што яна можа узброіць Украіну і заклікала падтрымліваць ціск на Маскву з дапамогай санкцый.
«Хаця ваеннага вырашэння гэтага канфлікту і няма, мы не можам дазволіць, каб украінскія узброеныя сілы былі разбітыя», — заявіў у парламенце у аўторак міністр замежных
спраў Брытаніі Філіп Хаммонд.
Выступаючы ў лістападзе мінулага году напярэдадні саміту G20, Кэмеран параўнаў Расію і нацысцкую Германію.
«Вялікая дзяржава тэрарызуе меншую дзяржаву ў Еўропе. Мы бачылі наступствы падобных падзеяў у мінулым, і мы павінны атрымаць урокі з гісторыі і зрабіць усё, каб гэта не здарылася
зноў», — сказаў Камерон.
deccanchronicle.com