Для Лукашэнкі рыхтуюць пажыццёвае месца ва Усебеларускім народным сходзе?

Гэта вынікае з выступу старшыні Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча на сённяшняй нарадзе па Кастытуцыі.

18f5fece_2a6f_4f70_aaf2_e5a909e6c734.png

Міклашэвіч прамовіў на пашыраным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Ён распавёў аб сутнасці прапанаваных змяненняў у асноўны закон. У прыватнасці, прапануецца захаваць прэзідэнцкую форму праўлення, удакладніўшы функцыі, паўнамоцтвы прэзідэнта, парламента, урада. Усталяваць канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу (УНС) як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя.

Па словах Міклашэвіча, большасць членаў камісіі мяркуе, што ў склад УНС павінны ўваходзіць прэзідэнт, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, абласных і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, а таксама (увага!) прэзідэнт, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, — пажыццёва.

Многія эксперты мяркуюць, што Лукашэнка з-за непапулярнасці ў народзе не будзе ўдзельнічаць у новых прэзідэнцкіх выбарах. Выходзіць, яму рыхтуюць пажыццёвае месца ва УНС, адзначае «Салідарнасць».