«Знішчаць краіну!» Лукашэнка заявіў, што апанентаў да ўлады дапусціць нельга

Гэта адбылося на нарадзе, прысвечанай папраўкам у Канстытуцыю.

Фота БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Паводле Лукашэнкі, абноўленая канстытуцыя павінна ўлічваць нюансы, каб не дапусціць апанентаў да ўлады.

«Мы пасля мінулага года разумеем, што іх дапусціць да ўлады нельга. Таму што гэта не толькі нас ліквідуюць. Ладна б нас… Знішчаць краіну! Таму канстытуцыя новая павінна ўлічваць гэтыя нюансы. І гэта больш будзе тычыцца органаў улады, іх паўнамоцтваў, функцый», — паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

Таксама на нарадзе было агучана, што рэферэнум па зменах у Канстытуцыі мусіць прайсці не пазней за люты 2022 года.