Дзяржсакратар ЗША: Мы падтрымліваем беларускі народ сёння і кожны дзень

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен далучыўся да Міжнароднага Дня салідарнасці з Беларуссю, які абвешчаны сёння, 29 траўня, у дзень гадавіны затрымання Сяргея Ціханоўскага.

blinken_2905221907.jpg


«У гэты Дзень салідарнасці з Беларуссю мы ўспамінаем аб пакутах, выкліканых прыгнётам правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі, ігнараваннем міжнародных нормаў і саўдзелам у вайне Расіі супраць Украіны. Мы падтрымліваем беларускі народ сёння і кожны дзень», — напісаў ён у твітары, рэтвітнуўшы паведамленне амбасады ЗША ў Беларусі, перадае REFORM.by.

«Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі і падтрымліваюць яго дэмакратычныя памкненні і намаганні ўжо больш за 30 гадоў. Мы кожны дзень імкнемся», — гаворыцца ў ім.