Юры Рубцоў: Лукашэнку патрэбны гэты спектакль

Палітзняволены Юры Рубцоў моцна шкадуе, што старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька падтрымаў гульню спецслужбаў пад назвай “выбары” і вырашыў вылучацца кандыдатам у прэзідэнты РБ. 



rubcov.jpg

Аргумент Анатоля Лябедзькі, наконт паўгадзіннага эфіру не вытрымлівае ніякай крытыкі,  кажа Юрый Рубцоў.

— І яго аргументы, што можна нешта патлумачыць людзям… Хіба паўгадзіны эфірнага часу яму хопіць, каб патлумачыць нешта людзям?  За паўгадзіны пераканаць людзей —  гэта фантастыка. Лукашэнку патрэбны гэты спектакль. І я хацеў бы папярэдзіць усіх людзей, каб не ўздумалі ісці на Плошчу і не ўздумалі ісці галасаваць. 

Палітвязень Юры Рубцоў адбывае паўтарагадовае пакаранне ў спецкамендатуры Куплін Пружанскага раёна за нашэнне майкі з надпісам: "Лукашэнка, сыходзь!" Хаця афіцыйна нібыта за абразу суддзі Кірыла Палулеха.

www.racyja.com