Колькі зарабляюць вертыкальшчыкі ў рэгіёнах

Паколькі мясцовыя выбары адбудуцца ў пачатку гэтага года, кандыдаты паказвалі ў дадзеных для выбаркамаў даходы за 2016 год. Нагадаем, што тады ў Беларусі адзначаўся спад эканомікі, а сярэдняя зарплата па краіне складала каля 700 рублёў (курс даляра нязначна адрозніваўся ад цяперашняга).

hroshy_5.jpg

«Салідарнасць» вывучыла дэкларацыі аб даходах кандыдатаў у мясцовыя Саветы.

Старшыня сельсавета — у сярэднім 1 000 рублёў у месяц

Кіраўнік Дзерэўнаўскага сельскага выканкама (Слонімскі раён) Васіль Сёмуха паказаў гадавы даход у 12 133 рубля. У яго ўласнасці — кватэра, легкавы аўтамабіль і трактар.
Кіраўнік Вораб'евіцкага сельсавета (Навагрудскі раён) Анатоль Нагулевіч меў гадавы даход у 12 039 рублёў. Ён валодае жылым домам, зямельным участкам і легкавым аўтамабілем.
Гадавы даход кіраўніка Сольскога сельсавета (Смаргонскі раён) Міхаіла Мірскага склаў 13 312 рублёў. У яго ўласнасці дом, кватэра і легкавы аўтамабіль.

Начальнік аддзела ў выканкаме — у сярэднім 1 150 рублёў у месяц

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Галіна Сакалоўская паказала гадавы даход у 12 249 рублёў.
Начальнік фінансавага аддзела Слонімскага райвыканкама Ірына Вінаградава мела гадавы даход у 13 939 рублёў. Яна валодае домам, кватэрай, садавой хаткай, аўтамабілем.
Гадавы даход начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Ганны Жумковай склаў 15 333 рублі. У яе ўласнасці кватэра і гараж.

Намеснік старшыні райвыканкама — каля 1 400-1 800 рублёў у месяц

Намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзь Бычкоў за год атрымаў даход ў 17 028 рублёў. Ён валодае жылым домам, садовай хаткай і аўто.
Гадавы даход намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Уладзіміра Ката склаў 21 415 рублёў. У яго ўласнасці дом і машына.

Старшыня райсавета — у сярэднім 1 700 рублёў у месяц

hroshy_2_1.jpg


Кіраўнік Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Мішарын пазначыў прыбытак у 20 924 рубля. Ён валодае домам і аўтамабілем.

hroshy_3.jpg

Гадавы даход старшыні Смаргонскага райсавета Івана Раманавіча склаў 20 844 рубля. Ён валодае машынай.

Старшыня райвыканкама — каля 2 100 рублёў у месяц

hroshy_4.jpg


Кіраўнік вертыкалі ў Слонімскім раёне Алег Таргонскі атрымаў ў 2016 году 25 937 рублёў даходу. У дадзеных для выбаркама ён паказаў, што валодае жылым домам.