Кожнаму студэнту — нацыянальная стужка
Маладафронтаўцы
адзначылі пачатак новага навучальнага года раздачай студэнтам бел-чырвона-белых
стужак і стужак з нацыянальным арнамэнтам. Увечары 31 жніўня актывісты МФ
раздалі студэнтам каля трохсот стужак.
— Мы вырашылі раздаваць студэнтам нацыянальную сімволіку менавіта перад пачаткам новага навучальнага года, каб 1 верасня ва ўніверсітэцкія аўдыторыі прыйшлі сотні студэнтаў з нацыянальнай сімволікай у вопратцы. Студэнты вельмі пазітыўна рэагавалі на нацыянальную сімволіку, мы літаральна за 20 хвілін раздалі некалькі сотняў стужак. Плануем цягам верасня працягваць раздачу нацыянальных стужак студэнтам, — распавёў адзін з удзельнікаў акцыі Сяргей Пальчэўскі
Калі вы жадаеце распаўсюдзіць нацыянальныя стужкі па месцу сваёй вучобы, вы можаце замовіць іх на старонках Маладога Фронту ў сацыяльных сетках: фэйзбук і ўкантакце
Паводле mfront.net