Крэмль разлічвае атрымаць першыя дывідэнды ад падтрымкі Лукашэнкі

На мінулым тыдні Расія атрымала першыя выгады ад падтрымкі Лукашэнкі пасля прайграных ім выбараў 9 жніўня — узгоднены продаж беларускіх нафтапрадуктаў праз парты Санкт-Пецярбурга, нагадвае «Заўтра тваёй краіны».



Фота РБК

Фота РБК

Па выніках пасяджэння урадаў Беларусі і Расіі ў Маскве беларускі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што бакам удалося дамагчыся пагаднення па допуску беларускай прадукцыі да дзяржаўных закупках у Расіі.

Таксама анансаваная сумесная вытворчасць вакцыны супраць каронавіруса ў Беларусі. А Мазырскі НПЗ нарэшце атрымаў першы транш кампенсацыі за пастаўкі ў 2019 сапсаванай расійскай нафты ў памеры прыкладна 14 млн долараў.

Але калі набыткі Беларусі нікчэмныя або сумнеўныя, то чаканыя набыткі Расіі больш істотныя — прынамсі, рэпутацыйна, — адзначае палітолаг Анатоль Панькоўскі ў аглядзе "Беларусь в фокусе".

Праект пагаднення аб транспарціроўцы беларускіх нафтапрадуктаў прадугледжвае пастаўкі 3–3,5 млн тон у год праз расійскія парты.

Наўрад ці гэта пагадненне будзе выконвацца, калі нават будзе заключана, але сам факт згоды Беларусі на гэта прама паказвае, што ўплыў Расеі на палітыку Беларусі ўзрос, бо транспарціроўка нафтапрадуктаў праз расійскія парты дакладна дадаткова скароціць прыбыткі беларускай нафтаперапрацоўкі, — лічыць эксперт.