
Сёння ў
гэтым памяшканні адбылося і першае мерапрыемства — сустрэча з дыяспарай. Але
ўвогуле пакуль што памяшканне закрыта для наведванняў, адкрыццё адбудзецца ў бліжэйшы месяц-два.
Кіраваць
офісам прызначаны Уладзімір Астапенка, намеснік прадстаўніка па міжнародных
адносінах Аб'яднанага пераходнага кабінета і адзін з кіраўнікоў Нацыянальнага
антыкрызіснага ўпраўлення.
Аб'яднаны пераходны кабінет быў створаны па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай 9 жніўня. Адразу ў яго з рознымі профільнымі паўнамоцтвамі ўвайшлі Валерый Кавалеўскі, Павел Латушка, Валерый Сахашчык і Аляксандр Азараў. Каманда кабінета ад той пары пашыраецца.