Менскія ўлады адмовілі ў правядзенні антываенных пікетаў ля амбасадаў РФ і Іраку

Менскія ўлады адмовілі ў правядзенні 28 жніўня антываенных пікетаў каля абмасадаў Расеі і Іраку. Нагадаем, ля амбасады Расеі актывісты БХД планавалі выступіць супраць распальвання Расеяй канфлікту на ўкраінскім усходзе, Іраку — патрабаваць абароны ўладамі гэтай краіны пераследуемых хрысціянаў і іншых рэлігіных меншасцяў.



bg_qf0utkrvo2w_jpg_1.jpg

Пікеты адмовілі за нібыта іх не адпаведнасць закону Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах".

"Практыка забароны пікетаў у Беларусі стала звычайнай для беларускіх уладаў. У заканадаўстве прасцей было б напісаць, што правядзенне пікетаў забаронена ў Беларусі, і гэта было б праўдай", — адзначыў адказны сакратар аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.
Прэсавая служба БХД