МЗС Украіны не пацвердзіла сустрэчу ў Мінску
МЗС Украіны не пацвярджае інфармацыю пра дамоўленасць адносна правядзення трохбаковай сустрэчы ў Мінску.

Такім чынам спікер МЗС Яўген Перабійніс пракаментаваў паведамленне МЗС Беларусі адносна пасяджэння групы ў Мінску сёння, 30 студзеня.
„На дадзены момант не можам пацвердзіць інфармацыю пра дасягненне канчатковых дамоўленасцяў адносна правядзення чарговага пасяджэння трохбаковай кантактнай групы”, — сказаў Перабійніс.
„Па наяўнай інфармацыі, трохбаковая кантактная група цяпер працягвае кансультацыі пра узгадненне ўсіх пытанняў, звязаных з сустрэчай, у тым ліку — адносна фармату удзельнікаў гэтай сустрэчы”, — дадаў ён.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык раней паведаміў, што кантактная група мае намер сабрацца ў Мінску для чарговага раўнда перамоваў па вырашэньні крызісу на ўсходзе Украіны.