Трохбаковая кантактная група па Украіне збярэцца ў Мінску заўтра — МЗС Беларусі
Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе з удзелам афіцыйных прадстаўнікоў Украіны, Расіі і АБСЕ мае намер правесці сустрэчу ў Мінску 30 студзеня.

"Кантактная група па Украіне мае намер правесці сустрэчу ў Мінску 30 студзеня", — паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сустрэўся з удзельнікамі Трохбаковай кантактнай групы — спецыяльным прадстаўніком дзейнага старшыні АБСЕ паслом Хайдзі Тальявіні, паслом Расійскай
Федэрацыі ва Украіне Міхаілам Зурабава і экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам.
Нагадаем, 5 верасня ў Мінску ўдзельнікі кантактнай групы Украіна – Расія – ЕС падчас перамоваў з удзелам прадстаўнікоў самаабвешчаных "ДНР" і
"ЛНР" падпісалі пратакол, галоўным пунктам якога стала дамоўленасць аб неадкладным спыненні агню на ўсходзе Украіны.
Сегодня.ua