На волю выйшаў палітвязень Мікалай Аўтуховіч (+фота)
З гродзенскай турмы №1 палітвязень выйшаў каля 8-й гадзіны раніцы. Сустракаць яго пад сценамі турмы сабраліся блізкія, палітычныя актывісты і журналісты — агулам каля 30 чалавек. У турме яму двойчы прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Палітвязень адмовіўся, каб не чуць потым здзекі пра сваю "слабасць".
![autuchovic_vyjshau_na_voliu.jpg autuchovic_vyjshau_na_voliu.jpg](/img/v1/news/full/autuchovic_vyjshau_na_voliu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аўтуховіч паведаміў, што найперш хоча адпачыць пасля турмы. Аднак яшчэ сёння ён хоча здаць у шпіталі аналізы, каб даведацца пра свой стан здароўя.
Таксама ў бліжэйшых планах экс-палітвязня — высветліць сітуацыю з Саюзам афганцаў і працягнуць працу па яго стварэнні.
Мікалай Аўтуховіч распавёў журналістам, што за час зняволення яму прыйшло 2292 лісты. Прычым апошні з іх аддалі ў дзень вызвалення, 8 красавіка.
Нагадаем, што ваўкавыскі прадпрымальнік правёў за кратамі пяць гадоў. У 2009 годзе Вярхоўны суд прызнаў яго вінаватым ў незаконным захоўванні некалькіх патронаў.
Карэспандэнт Еўрарадыё пагутарыў з Мікалаем Аўтуховічам у першыя хвіліны пасля вызвалення. Падрабязнасці неўзабаве — у вялікім інтэрв'ю на сайце Еўрарадыё
.
![http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_3472_eu.jpg img_3472_eu.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_3472_eu.jpg)
![http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_3500_eu.jpg img_3500_eu.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_3500_eu.jpg)
![http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_3709_eu.jpg img_3709_eu.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_3709_eu.jpg)
![http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_3818_eu.jpg img_3818_eu.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_3818_eu.jpg)
![http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_4039_eu.jpg img_4039_eu.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_4039_eu.jpg)
![http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_4072_eu.jpg img_4072_eu.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_4072_eu.jpg)
![http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_4110_eu.jpg img_4110_eu.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_4110_eu.jpg)
![http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_4189_eu.jpg img_4189_eu.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/img_4189_eu.jpg)