Падпісанне ў Мінску сарвалі «ДНР» і «ЛНР» па інструкцыі Масквы

У Мінску да публічнага падпісання рыхтаваўся дакумент, але цырымонію сарвалі прадстаўнікі сепаратыстаў.



zacharczanka_i_platnicki.jpg

Пра гэта «Еўрапейскай праўдзе» распавяла еўрапейская дыпламатычная крыніца, дасведчаная аб дэталях перамоў на саміце ў «нармандскім фармаце» у Мінску.
«Захарчанка і Платніцкі не падпісваюць кампраміс, узгоднены лідэрамі з Пуціным. Робяць яны гэта па інструкцыі саміх расіянаў, якія працуюць на зрыў дамоўленасцей і на дэманстрацыю таго, нібыта ДНР і ЛНР — самастойныя суб'екты перамоваў», — распавёў суразмоўца «Еўрапейскай праўды».
«У крытычны момант назіраем танны тэатр. Але для ўсіх тут відавочна, што мір, падобна, не ў інтарэсах Расіі і яе стаўленікаў», — дадаў суразмоўца.
Ён таксама падкрэсліў, што па выніках начных перамоваў пазіцыя Меркель і Аланда, якія прадстаўляюць ЕС, і пазіцыя Украіны застаюцца ўзгодненымі.