Памёр Мікалай Лазавік

Сёння памёр былы сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

lazavik_mikola_brest1.jpg


Прычынай смерці стала цжкая хвароба.
Мікалай Лазавік нарадзіўся ў 1951 годзе ў вёсцы Нявіняны Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, у 1993 годзе — Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 2000 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце, у 2003 годзе — аспірантуру пры Акадэміі кіравання.
Меў навуковую ступень кандыдата эканамічных навук. Раней Мікалай Лазавік быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання, уваходзіў у камісію па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні. Пост сакратара ЦВК ён займаў з 2000 года. Быў вызвалены ад гэтай пасады 17 кастрычніка 2016 года па стане здароўя ўказам кіраўніка дзяржавы.
Паводле БЕЛТА