Расійскім чыноўнікам падымаюць заробак на 38%. Крэмль разводзіць рукамі
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў яго няма інфармацыю пра тое, калі заробкі чыноўнікаў будуць размарожаныя і пра павышэнне акладаў на 38 %.

Раней прэс-служба расійскага ўраду
паведаміла, што павышэнне заробкаў запланаванае на 2019 год.
У 2014-м у Расіі быў уведзены мараторый на індэксацыю заробкаў дзяржаўных служачых.
Паводле Росстата, за студзень–чэрвень 2016-га сярэднямесячны заробак чыноўнікаў органаў федэральнага ўзроўню, міністэрстваў ды ведамстваў вырас, нягледзячы на забарону на 103,5% у гадавым вымярэнні, а рэгіянальных — на 107,7 %.
Пазней ва ўрадзе ўдакладнілі, што павелічэнне заробкаў чыноўнікаў на 38% было прадугледжана ў праграме развіцця дзяржаўнай грамадзянскай службы на 2016–2018 гады, якую распрацавалі ў 2014 годзе.
Размова вялася пра аклады чыноўнікаў, а не ўсе выплаты, і не пра адначасовае павелічэнне, а пра «павелічэнні з назапашаным вынікам з 2012 па 2018 гады», патлумачылі ва ўрадзе РФ.
У паведамленні падкрэсліваецца, што гэты паказнік «у звязку з эканамічнай сітуацыяй» наўрад ці будзе дасягнуты да 2019 года.