Літва дамаглася абвяшчэння санкцый ЕС шасці дэпутатам Дзярждумы РФ з Крыма

Па ініцыятыве Літвы Еўрасаюз у аўторак вырашыў абвясціць санкцыі ў дачыненні да шасці дэпутатаў Дзярждумы РФ, абраных у Крыме. Рашэнне фармальна было зацверджана на пасяджэнні Савета па эканоміцы і фінансах ЕС.

novoye-vremya

novoye-vremya

«Гэта была ініцыятыва Літвы. У дачыненні да ўсяго таго, што звязана з агрэсіяй Расеі, усяго таго, што звязана з парушэннем суверэнітэту Украіны, павінны ажыццяўляцца санкцыі», — заявіў BNS у тэлефонным інтэрв'ю з Бухарэста кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус.
На вераснёўскіх парламенцкіх выбарах у Дзярждуму РФ у Крыме былі абраныя 8 дэпутатаў. Аднак у дачыненні да двух з іх ЕС ужо абвясціў санкцыі пасля таго, як Расія анексавала Крымскі паўвостраў ў 2014 годзе.
Асобам, у дачыненні да якіх у сувязі з анэксіяй Крыма ЕС абвясціў санкцыі, забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрапейскай супольнасці, замарожваюцца іх рахункі на тэрыторыі ЕС.
Дэпутатамі Дзярждумы ад Крыму сталі шэсць кандыдатаў ад партыі «Адзіная Расія». Па партыйных спісах у Думу прайшлі віцэ-прэм'ер-міністры Крыма Міхаіл Шарамет і Руслан Бальбек, а таксама пракурор Рэспублікі Крым Наталля Паклонская. Кіраўнік рэспублікі Сяргей Аксёнаў, які ўзначальваў спіс «Адзінай Расеі» на паўвостраве, ад дэпутацкага мандата адмовіўся.
Паводле inosmi.ru