Пасада міністра фінансаў Беларусі вольная
Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец вызвалены ад займаемай пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 ліпеня.
Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 ліпеня.
Андрэй Харкавец быў прызначаны міністрам фінансаў у 2008 годзе. На гэтай пасадзе ён змяніў Мікалая Корбута, які ўзначальваў Мінфін больш за дзесяць гадоў. Яшчэ вясной гэтага года хадзілі чуткі, што Харкавец будзе вымушаны сысці ў адстаўку па стане здароўя.
У той жа дзень Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм’ера Міхаіла Мясніковіча адзначыў, што на ўнутраным валютным рынку краіны адбылася стабілізацыя.
"Вельмі важна, што ў апошні час стабілізаваўся ўнутраны валютны рынак. Насельніцтва неяк супакоілася, і прадпрыемствы сталі больш прадаваць валюты." — заявіў Лукашэнка.