Павел Севярынец: Свята вясны ёсць, свята працы няма

У вёсцы Куплін Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці выходны дзень. «Свята вясны ёсць, свята працы няма», — заўважыў Павел Севярынец, які тут адбывае трохгадовую “хімію” за Плошчу 2010 года. «Гуляем у валейбол, дыхаем паветрам», — кажа палітык. Паводле яго, нішто не нагадвае пра свята.



img_7882.jpg

Павел севярынец. Фота baj.by

Ёсць лёгкія кпіны, нібы з савецкай мінуўшчыны, што дзень салідарнасці працоўных, калі гэтай салідарнасці не было. Не было і працы ў Савецкім Саюзе, пра гэта таксама ўсе ведаюць. Таму іранічна некалькімі рэплікамі перакінуліся пры мне «хімікі» старэйшага пакалення. Для маладзейшых гэта проста выхадны дзень, няма ніякіх згадак. Сцяг не вісіць, форма вопраткі непарадная, наколькі я бачу па супрацоўніках. Таму, здаецца, чарговы выхадны дзень.

Павел Севярынец пакараны судом на 3 гады абмежавання волі за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя знаходзіцца ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна. У працоўныя дні разам з усімі зняволенымі Павел Севярынец працуе у мясцовай гаспадарцы.