Брэст: Першамай пад нацыянальнымі сцягамі
Па інфармацыі Радыё Свабода, дзве гадзіны таму, а 12.00, у Брэсце скончылася святочная дэманстрацыя, якая прайшла пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Шэсце дайшло да аблвыканкаму, дзе арганізатары акцыі раздалі інтэрв'ю.
Брэсцкі Першамай. Фота Радыё Свабода
З прамовай выступіў кіраўнік мясцовай філіі БСДП(Г) Ігар Маслоўскі.
Па падліках арганізатараў дэманстрацыі, у ёй прынялі ўдзел каля 200 чалавек. Людзі прыходзілі сем’ямі разам з дзецьмі.
Луналі бел-чырвона-белыя сцягі, партыйныя сацыял-дэмакратычныя, а таксама сцягі камуністычныя і БССР.
Затрыманняў не было. Міліцыя і людзі ў цывільным з камерамі суправаджалі і здымалі дэманстрантаў на працягу шэсця.
У адрозненні ад Мінска, брэсцкія ўлады ацыю санкцыянавалі.