Прэзідэнт Польшчы пацвердзў перамяшчэнне ядзернай зброі Расіі ў Беларусь
Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што Расія знаходзіцца ўжо ў працэсе перамяшчэння часткі сваёй ядзернай зброі ў Беларусь. «Сапраўды, гэты працэс адбываецца, мы гэта назіраем», — адзначыў Дуда, не прывёўшы ніякіх падрабязнасцяў.
Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Партугаліі Марсело Ребелу дэ Соўза ў аўторак. Прэзідэнт Польшчы распавёў, што праінфармаваў партугальскага калегу «аб рэалізацыі заяў Уладзіміра Пуціна пра тое, што тактычная ядзерная зброя Расіі будзе перамешчаная на тэрыторыю Беларусі».
Адначасова ён дадаў, што дзеянні Масквы і Мінска «відавочным чынам мяняюць архітэктуру бяспекі ў нашай частцы Еўропы».
«Гэта мяняе архітэктуру бяспекі непасрэдна ў нас, але адначасова і на ўсходнім флангу NATO. Такім чынам, гэта фактычна мяняе сітуацыю для ўсяго Альянсу», — дадаў Анджэй Дуда.
Нагадаем, 25 траўня міністры абароны Расіі і Беларусі падпісалі дакументы аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. У наступным месяцы Пуцін заявіў, што частка ядзернай зброі РФ ужо знаходзіцца ў Беларусі.
А ў канцы чэрвеня Лукашэнка заявіў, што даручыў распрацаваць «алгарытм прымянення» ядзернай зброі, якую дыслакуе Расія.
Паводле АФН