Расія вярнула Беларусі авансавы плацёж за газ
У суботу, 17 снежня 2016 года, Расійская Федэрацыя вярнула нашай краіне авансавы плацёж за газ.
![45867_compressed_images_stories_articles_2016_2016_12_18_thumb_medium250_0.jpg 45867_compressed_images_stories_articles_2016_2016_12_18_thumb_medium250_0.jpg](/img/v1/userfiles/images/45867_compressed_images_stories_articles_2016_2016_12_18_thumb_medium250_0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Са слоў, віцэ-прэм'ера Расійскай Федэрацыі Аркадзя Дварковіча, расійскі бок чакаў не авансавы плацёж, а поўную аплату за пастаўлены газ, пры гэтым, расійскі чыноўнік заўважыў, што Расіі не патрэбны быў авансавы плацёж і яны вярнулі яго назад у Беларусь.
Нагадаем, што 8 снежня 2016 года, Беларусь пералічыла Расіі авансавы плацёж за прыродны газ.
Са слоў прэс-сакратара прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіслава Сычэвіча, Беларусь разлічвае на аднаўленне аб'ёмаў паставак нафты ў Беларусь.
Паводле belnovosti.by