Саакашвілі вырашыў ехаць ва Украіну цягніком

Міхаіл Саакашвілі едзе ва Украіну цягніком. Разам с групай падтрымкі і журналістамі ён сеў у цягнік у польскім Перамышлі, бо не хоча правакацыяў, якія могуць здарыцца ў пункце пропуску «Кракавец». Там, у Кракаўцы яго чакалі тысячы прыхільнікаў, а таксама вялікая колькасць праваахоўнікаў.

У цягніку

У цягніку


Саакашвілі сеў у цягнік “Укрзалізныці” ў 14.07, аднак адміністрацыя чыгункі дала каманду не адпраўляць цягнік, пакуль палітык не выйдзе з яго. Пасля доўгай затрымкі цягнік усё ж пайшоў, перадае Грамадскае.
Тым часам Дзяржаўная памежная служба Украіны атрымала даручэнне забраць у Саакашвілі яго ўкраінскі ўнутраны і два замежныя пашпарты, як несапраўдныя. Пасля адабрання дакументаў палітык мусіць вярнуцца на тэрыторыю дзяржавы, з якой прыбыў ва Украіну.
Былы прэзідэнт Грузіі і былы кіраўнік Адэскай вобласці Украіны Міхаіл Саакашвілі быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства ў канцы ліпеня. Цяпер ён спрабуе вярнуцца ў гэтую краіну і аспрэчыць рашэнне ўладаў.
Паводле «Еўрарадыё»