Польскія памежнікі прапусцілі Саакашвілі ва Украіну
Памежнікі польскага боку ПП "Шэгіні" прапусцілі Міхеіла Саакашвілі на тэрыторыю Украіны. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Украінскай праўды».

Спецназ на мяжы. Здымак з ФБ Маркіяна Лубкіўскага
Раней аўтобус з Саакашвілі прапусцілі на ПП, а праезд іншым машынам, якія былі ў складзе калоны, што ехала з Пярэмышлі, перакрылі.
Таксама на пункт пропуску заехалі 4 паліцэйскія машыны.
Кіроўцы, якія едуць з боку Украіны, распавядаюць аб узмоцненых мерах ўкраінскіх праваахоўнікаў.
Пасажыры аўто, якія едуць ва Украіну праз гэты пункт пропуску, таксама не могуць патрапіць да памежнікаў і назіраюць за сітуацыяй.
Як паведамляе прэс-сакратар Валянціна Налівайчанкі Маркіян Лубкіўскі, на ўкраінскім баку ПП "Шэгіні" аўтобус сустрэў «спецназ у бронекамізэльках».