У Маскве ЛНР прылічылі да Украіны
Расія ўзнагародзіла пераможцаў конкурсу з ЛНР украінскімі граматамі.

Фота: Старонка Fаcebook Ганны Святловай
Мэрыя Масквы узнагародзіла пераможцаў конкурсу з АРЛА (або ОРЛО — Асобныя
рэгіёны Луганскай вобласці) граматамі, дзе напісана, што ЛНР — Украіна.
У мэрыі Масквы пераможцам Пушкінскага конкурсу з акупаванага Данбаса выдалі граматы, на якіх напісана: "Украіна, ЛНР, Луганск". Пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook напісала лаўрэат XVIII Міжнароднага Пушкінскага конкурсу для выкладчыкаў рускай мовы Ганна Святлова.
"Калі я збіралася ў Маскву, то нават уявіць сабе не магла, наколькі высокі ўзровень Пушкінскага конкурсу. У Белай зале маскоўскай мэрыі лаўрэатаў віншавалі Швыдкой — прадстаўнік прэзідэнта РФ па міжнародным культурным супрацоўніцтве, акадэмік Кастамараў, рэктар інстытута Пушкіна Русецкая і нейкі міністр" , — напісала яна.
Паводле Корреспондент.net