Дзеяч крымскага Меджлісу атрымаў 8 год за мітынг напярэдадні анэксіі
Намеснік кіраўніка Меджліса крымскататарскага народу Ахтэм Чыйгоз прысуджаны да 8 год калоніі агульнага рэжыму па звінавачанні ў масавых беспарадках. Вырак вынес Вярхоўны суд Крыму, паведамляе meduza.io.

Ахтэм Чыйгоз
Чыйгоза судзілі па справе аб сутыкненнях, якія адбыліся на мітынгу ў Смферопалі 26 лютага 2014 году — напярэдадні анэксіі Крыму Расіяй. Падчас суду Чыйгоз заявіў, што крымскія татары не былі ініцыятарамі сутыкненняў.
Старшыня Меджліса крымскататарскага народу, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Рэфат Чубараў у каментары выданню «Крым.Реалии» назваў вырак несправядлівым ды неправамерным:
Ён таксама дадаў, што вырак будзе адменены ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека.

Ахтэм Чыйгоз быў затрыманы ў студзені 2015 году. Да суду перабываў у зняволенні.
Нагадаем, што 26 лютага 2014 году ў Сімферопалі прайшоў мітынг, у якім, з аднаго боку, удзельнічалі крымскія татары, што выступалі супраць анэксіі паўвыспы, з іншага боку — прыхільнікі руху «Русское единство».

Сутычкі ў Сімферопалі 26 лютага 2014, фота depo.ua
У выніку сутычак двое загінулі, дзесяткі пацярпелі. Ад красавіка 2016 году Меджліс крымскататарскага народу, які дзесяцігоддзямі аб'ядноўваў татараў Крыму, лічыцца забароненай у Расіі арганізацыяй.