Прыхільнікі Саакашвілі паставілі намёты на мяжы. Палітык вяртаецца ва Украіну
Былы кіраўнік Адэскае вобласці і экс-прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі збіраецца перайсці ўкраінскую мяжу ў пункту пропуску «Кракавец» нягледзячы на адсутнасць украінскага грамадзянства.

Намётавае мястэчка на мяжы
Палітык пацвердзіў гэта спачатку на прэсавай канферэнцыі ў Варшаве, пазней – у сваім «Фэйсбуку».
На мяжы яго чакае каля тысячы прыхільнікаў – актывістаў палітычных рухаў і былых добраахвотнікаў АТО (у форме, але без зброі).
Hromadske падае, што прыкладна а 9-ай каля памежнага пераходу з’явілася намётавае мястэчка.
Парадак ахоўваюць 50 паліцыянтаў. Праваахоўнікі заяўляюць, што колькасць супрацоўнікаў паліцыі будзе расці ў залежнасці ад колькасці тых, хто сустракае Саакашвілі.
Паводле Белсат