Сяргей Навумчык: Пазл склаўся, расійская вайсковая тэхніка застанецца ў Беларусі
Сяргей Навумчык патлумачыў, што меў на ўвазе Лукашэнкі, калі казаў пра намер выкупіць ўсю расійскую вайсковую тэхніку, што прыбыла ў Беларусь на вучэнні.

Ілюстрацыйны здымак
—
Перакладзем на простую мову: расійская тэхніка застанеццца ў Беларусі і
застанецца пад кантролем маскоўскага Генштабу, — піша Сяргей Навумчык. — Колькасьць расійскіх вайскоўцаў
у такім выпадку нават не мае значэння: любую колькасць можна перакінуць за
лічаныя гадзіны, кантралюючы паветраную прастору (а яна, як вядома, ужо
кантралюецца Расіяй). Як кажуць —
пазл склаўся. Незвычайнае тут тое, што Беларусь за гэта яшчэ і будзе плаціць
грошы.