Віктар Шэндэровіч: Калі б у Пуціна не было ядзернай зброі, ён быў бы проста Лукашэнкам
Расійскі пісьменнік і публіцыст паразважаў аб матывацыі Уладзіміра Пуціна ў супрацьстаянні з Захадам і аб тым, што яднае і адрознівае кіраўніка Расіі з Аляксандрам Лукашэнкам.
— Яму [Пуціну] сумна, — распавёў Віктар Шэндэровіч у эфіры «Эхо Москвы». — Яму сумна ў сваёй бярлозе, яму хочацца, каб з ім пагулялі, паўдзельнічалі ў яго фантомных болях.
Толькі калі б мы былі ў класе, я б сказаў: пройдзем да карты. Паглядзім карту свету. І мы ўбачым, і паглядзім статыстыку. Вось ёсць вялікі свет, заходні свет, што мы называем заходнім светам. Гэта тры чвэрці сусветнага ВУП. Гэта мільярды людзей. І ёсць Кітай з другога боку ад нас. Дзе таксама ўжо за мільярд і таксама вялізная эканоміка.
І пасярэдзіне ляжым мы. Слабая нафтагазавая ўскраіна з 2-3% ВУП. Гэта значыць, трэба разумець, што гэта пясочніца, гэта фантомныя болі. Гэта ўсё ў галаве Пуціна адбываецца, гэта супрацьстаянне.
Супрацьстаянне Захаду адбываецца сёння з Кітаем. Сапраўднае супрацьстаянне разгортваецца сёння паміж ЗША і Кітаем за лідарства. Вось дзве імперыі, якія сёння знаходзяцца ў гэтым супрацьстаянні. Пуцін дастаўляе некаторыя клопаты Захаду, бо ў яго ёсць ядзерная зброя. Калі б не было ядзернай зброі, ён быў бы проста Лукашэнкам.
Ну так, прыкра, вялікая тэрыторыя, якую кантралюе нейкая сілавая структура. Нелегітымная. Як у выпадку Лукашэнкі, так і ў выпадку Пуціна. Ядзерная зброя і нейкія магчымасці газавага шантажу прымушаюць Захад размаўляць з Пуціным. Пуціну вельмі прыемна ў гэта ўсё гуляць. Нас ён усіх разламаў, перамог, паклаў. Цяпер яму трэба адчуць сябе царыцай марской. Ну вось ён у гэта гуляе.
Але гэтая гульня вельмі небяспечная з вельмі нягоднымі сродкамі. Таму што не дай бог ён абудзіць па-сапраўднаму гэта. І Захад заняты стрымліваннем і адцісканнем нас на перыферыю. Ніхто не збіраецца, Мадлен Олбрайт, якая спрабуе раздзяліць Расію, існуе толькі ў запаленым мозгу Генштаба. Захад проста адцісьне нас і адціскае ужо, а хутка зусім выштурхне на перыферыю, пакіне без сваіх тэхналогій. І мы будзем тут капаць бульбу.
Таму што мы цалкам завязаныя
амаль на іх тэхналогіях. Усё, што перад вамі зараз, на вас, перад вамі — гэта ўсё
заходняе. Калі Захад нас адрэжа ад гэтых тэхналогій, мы будзем капаць бульбу.
Ніхто нам не будзе перашкаджаць капаць бульбу. А таксама ніхто не будзе
замінаць катаваць у турмах, забіваць. Мы такая вось тэрыторыя. Шэра-чорная
тэрыторыя для Захаду. А ўнутры існуе запалёны мозг лідара гэтай карпарацыі, які
прыдумаў сабе, што ён сусветны лідар. Ён дастаўляе некаторыя клопаты, вядома, і
будзе дастаўляць. Клопаты мы можам дастаўляць. Гэта адзінае, што мы можам. Мы,
на жаль, не можам нічога іншага.