Святлана Ціханоўская аб'едзе ўсю Беларусь, каб самастойна здаць подпісы
Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
Патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская збіраецца самастойна аб’ехаць усе рэгіёны Беларусі, каб здаць подпісы за сваё вылучэнне. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Страна для жизни».
Турнэ па краіне звязанае з адсутнасцю каардынатараў ініцыятыўнай групы ў многіх раёнах Беларусі. Па законе, подпісы ў тэрытарыяльныя камісіі павінны здаваць менавіта яны. У ініцыятыўнай групе Ціханоўскай звыш 200 чалавек, некаторыя з іх затрыманыя.
11 чэрвеня патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты абвясціла аб прыпыненні збору подпісаў за яе вылучэнне на пікетах у Мінску і абласных цэнтрах да канца тыдня. Прычынай стала небяспека правакацый. У іншых гарадах збор подпісаў працягваецца.