Рэжысёр Курэйчык звярнуўся да Бабарыкі з прапановай утварэння арганізацыі
Вядомы беларускі драматург і рэжысёр Андрэй Курэйчык запісаў відэазварот да прэтэндэнта ў кандыдаты на пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Бабарыкі з прапановай ўтварэння арганізацыі або партыі, якая змагла б аб’яднаць прыхільнікаў перамен.
У відэазвароце ён папрасіў не толькі данесці свае словы да Віктара Бабарыкі, але і распаўсюдзіць зварот усім прыхільнікам перамен.
«Паважаны Віктар Дзмітрыевіч, Мы знаёмыя, але я прадстаўляюся яшчэ раз. Мяне клічуць Андрэй Курэйчык, я рэжысёр і драматург. Я ваш прыхільнік, як і сотні тысяч беларусаў. Я, як і многія, абураны тым брудам, подласцю і правакацыямі, якія ўлада ладзіць ў дачыненні да вас і іншых прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта. Я, як і многія, стаміўся быць староннім назіральнікам гэтага пекла.
Віктар Дзмітрыевіч, я прашу вас дазволіць нам, выбаршчыкам Бабарыкі, вам дапамагчы. Я прашу вас, даць нам магчымасць Вас выратаваць.
Я прашу вас у самы кароткі час аб'явіць аб стварэнні вашай арганізацыі. Назавіце яе як хочаце: «Рух за перамены», «Блок Віктара Бабарыкі», Партыя супраць беднасці, Грамадзянская кампанія або ініцыятыва па падтрымцы вашай праграмы – гэта не важна. Важна, каб яна змагла аб'яднаць пад адзіным сцягам сотні тысяч вашых выбаршчыкаў, прыхільнікаў перамен, гатовых праявіць сваё стаўленне не толькі адзін раз паставіўшы за вас подпіс і адзін раз прагаласаваўшы на фальсіфікаваных выбарах, але і быць з вамі паміж гэтымі падзеямі і нават пасля выбараў.
Я ўпэўнены, вашы юрысты знойдуць аптымальную форму, рэалізаваць канстытуцыйнае права аб'яднацца вакол вас сотням і сотням тысяч вашых выбаршчыкаў, і пры гэтым дадзеная форма будзе абсалютна законнай, як і ўсё, што вы робіце і рабілі да гэтага.
Правасуб'ектнасць гэтай масавай арганізацыі дазволіць нам усім удзельнічаць як у адстойванні сумленных выбараў, так і абароне вас ад незаконнага пераследу, у незалежнасці ад таго, будзеце вы на волі або станеце вязнем Сумлення, як у гэтай краіне было не раз з кандыдатамі ў прэзідэнты.
Мы ўсе, прыхільнікі перамен, праз гэта аб'яднанне, зможам дамагацца ад міжнароднай супольнасці самай жорсткай рэакцыі на злоўжыванні ўладай у працэсе гэтых выбараў.
Самае галоўнае, мы, сотні тысяч людзей, зможам дзейнічаць разам. Дзейнічаць легальна і законна, а не проста сядзець і каментаваць у Фэйсбуку беззаконне і самавольства, якое чыніць улада.
У любых абставінах, кіраўніцтва вашага штаба зможа каардынаваць намаганні сотняў тысяч беларусаў у любы момант часу да выбараў, калі ціск на вас будзе толькі расці, і пасля выбараў, калі вам давядзецца абараняць вашу перамогу. Масавасць гэтага руху пакажа ўсяму свету рэальную сацыялогію ў Беларусі.
Я быў бы рады, каб пляцоўкай такога аб'яднання народа вакол вас стала адна з дзеючых палітычных партый краіны. Я перакананы, народ быў бы бясконца ўдзячны лідару і актыву такой партыі за дапамогу, за даванне пляцоўкі па аб'яднанню сотняў тысяч людзей супраць рэжыму Лукашэнкі. Пасля, такую дапамогу ад партый народ і гісторыя ацанілі б вельмі высока. Але нават калі традыцыйныя партыі праявяць эгаізм і адмовяцца, чым канчаткова пахаваюць сябе для людзей, трэба ісці наперад.
Беларусы стаміліся баяцца. Стаміліся адчуваць сябе рабамі. Стаміліся ад страху і зневажанняў. Я перакананы, што фактычна адначасовае ўступленне дзясяткаў і сотняў тысяч беларусаў у вашу палітычную сілу зробіць немагчымым рэпрэсіі супраць іх. Усіх не звольніш. А быць у партыі ці грамадскім аб'яднанні Бабарыкі – стане модным і «must have» для кожнага прыстойнага чалавека, як і рамка з сэрцайкам на фатаграфіі ў сацсетках.
Гэта дазволіць вам стварыць беспрэцэдэнтную сетку камунікацыі і зваротнай сувязі, вас, як лідара, з усімі людзьмі, якія вас актыўна падтрымліваюць, у тым ліку праз чаты, мэсенджары, сацыяльныя сеткі і партыйныя структуры, каб выпрацоўваць сумесныя дзеянні, агульны план не толькі для вашага штаба і ініцыятыўнай групы, але і сотняў тысяч, а можа, і мільёнаў прадстаўнікоў нашага народа, якія прагнуць перамен.
Я перакананы, што аналагічна могуць паступіць і іншыя прэтэндэнты і іх прыхільнікі – Валерый Цапкала, Сяргей Ціханоўскі – не чакайце, аб'ядноўвайце вакол сябе тых, хто з вамі.
Давайце не будзем губляць каштоўны час і пачнём аб'ядноўвацца проста цяпер. Мы з вамі, Віктар Дзмітрыевіч. Заўзеем за вашу перамогу. І мы вас таксама вельмі любім. Не падвядзіце нас. З павагай, Андрэй Курэйчык».