Валерый Сахашчык імаверна быў атручаны. Але зараз яго жыццю нічога не пагражае

«Міністр абароны» у кабінеце Святланы Ціханоўскай адчуў слабасць і страціў прытомнасць за стырном машыны.
Аварыю прадухіліў сын Валерыя Сахашчыка, які перахапіў стырно.

b8b530bfa39d6b31f359eacb97527499_1.jpg

Сахашчык можа прайсці праверку ў славутай клініцы «Шарытэ» ў Берліне, дзе лячыўся цяпер зняволены лідар расійскай апазіцыі Аляксей Навальны.
На гэты момант з ім усё добра, жыццю нічога не пагражае. Валерыя Сахашчыка не шпіталізавалі, ён праходзіць медыцынскі агляд.
Паплечнікі сапраўды не выключаюць версію з атручваннем, але для гэтага патрэбна больш звестак. Магчыма, праблемы са здароўем маглі ўзнікнуць і праз вялікую загружанасць апошніх тыдняў.


Варта адзначыць, што апошнім часам лукашэнкаўскія прапагандысты адкрыта пагражалі прадстаўнікам дэмакратычных сіл за мяжой.