Вядомы рэстаратар Вадзім Пракоп'еў выклікаў Лукашэнку на дуэль
Вядомы рэстаратар, кіраўнік Асацыяцыі рэстаратараў Беларусі Вадзім Пракоп'еў выклікае Лукашэнку на "дуэль". Спецыяльна для гэтага ён гатовы прыехаць у Беларусь і абмеркаваць з кандыдатам у прэзідэнты рэальнасць і будучыню беларускай эканомікі.
Вадзім Пракоп'еў чакае ад Лукашэнкі публічных прабачэнняў за абразу ці выклікае кіраўніка краіны на дуэль. Адказ чакае цягам 24 гадзінаў.
У відэа гаворыцца, што не заўважыць гэты відэазварот Лукашэнка не зможа, бо ён адпраўлены ў тым ліку ягонай прэс-сакратарцы Наталлі Эйсмант. Цікава, ці будзе адказ?