Адам Гурыновіч: Перш душылі паны, што шляхтай зваліся, цяпер «сукіны сыны» за нас узяліся
У дзень народзінаў паэта-дэмакрата, якому было наканавана пражыць толькі 25 гадоў, узгадваем яго трапныя радкі пра долю беларусаў.
Зямны шлях будучага паэта пачаўся 25 студзеня 1869 года ў радавітай шляхецкай сям’і на Мядзельшчыне
Адам Гурыновіч паходзіў са шляхецкага роду татарскага паходжання герба «Праўдзіц», вядомага з XV—XVI стст.
Бацькі, Калікст Іасафатавіч і Элеанора з Сяняўскіх (з гетманскага роду), мелі некалькі дробных фальваркаў, паведамляе энцыклапедычны даведнік «Мысліцелі і асветнікі Беларусі».
Шляхетскае паходжанне, аднак, не перашкодзіла маладому паэту выступаць супраць «паноў»:
Перш душылі паны,
Што шляхтай зваліся,
Цяпер «сукіны сыны»
За нас узяліся.
Ані той, ані сёй
Нічога не далі,
Нашу ж працу у свой
Кішэнь пакавалі.
У 1879—1887 вучыўся ў Віленскім рэальным вучылішчы
Афіцыйныя поспехі яго ў час вучобы ў былі сярэднія, але ўжо тады ён пачаў цікавіцца беларускім фальклорам, пытаннямі грамадскага жыцця, рабіць літаратурныя спробы.
У 1887 годзе паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут – «магутны агмень вальнадумства»
«Пасьля Віленскай рэальнай вучэльні ён атрымаў студэнцкую кніжку Санкт-Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту, які ад сярэдзіны XIX стагодзьдзя быў магутным агменем вальнадумства.
Там вучыўся, дарэчы, беларус Ігнат Грынявіцкі, які выканаў сьмяротны прысуд, абвешчаны «Народнай воляй» імпэратару Аляксандру II», — пісаў гісторык Уладзімер Арлоў.
У студэнцкія гады шмат займаўся літаратурай, напісаў свае найлепшыя творы
Пра палымянае сэрца студэнта, яго прагу і гатоўнасць да змагання сведчаць наступныя радкі. Яны ж нібыта і прадраклі ягоную трагічную будучыню.
Ці вые вецер, ці бура грае
І ломіць голле пакорных дрэў,
Ён горда ў неба сябе ўзнімае,
Нібы гаворыць: я кароль дрэў…
Хутчэй загіне ў змаганні волат,
Чым дасць стыхіі верх над сабой,
Такі асілак не схіліць голаў,
Ён толькі мёртвы пакіне бой.
Лічыў, што літаратура павінна «будзіць у сэрцы думку аб лепшай долі»
У паэзіі Адама Гурыновіча называюць паслядоўнікам Францішка Багушэвіча (Мацей Бурачок), якому паэт прысвяціў кранальныя словы прызнання, вядомыя многім беларусам яшчэ са школы:
Дзякyй тaбe, бpaцe, Бypaчoк Maцeю,
3a тoe, штo ў cэpцы збyдзiў ты нaдзeю,
Штo мiж бpaтoў нaшыx знaxoдзяццa людзi
3 кaxaючым cэpцaм i бaляшчaй гpyдзяй.
Дзякyй тaбe, бpaцe, i зa тыя cлoвы,
Штo ўcпoмнiлi звyкi нaшaй poднaй мoвы.
Бяpы, бpaцe, дyдкy, нaлaдзь i жaлeйкy,
Hяxaй пecнь cмyтнaя iдзe ў кaлeйкy
I бyдзiць y cэpцaў мыcль aб лeпшaй дoлi,
Якoй мы нe знaлi дaгэтyль нiкoлi.
На светаразуменне Адама Гурыновіча моцна паўплывалі ідэі пецярбурскай групы «Гоман», што складалася са студэнтаў-беларусаў
«Яны выдавалі на гектографе аднайменны часопіс, які заяўляў пра існаваньне беларускай нацыі, што пасьля краху Расейскай імпэрыі мусіць атрымаць самастойнасьць. Але гэтага краху яшчэ нішто не прадвяшчала», — пісаў Уладзімер Арлоў.
...Бo xoць вoлю нaм дaў
− Poзyмy нi кpoшкi;
Icцi жыць пpыкaзaў,
He вiдзя дapoжкi.
Xaця cкpoзь нacтaўляў
Byчылiшч, дзe вёcкa,
"Бyкi-aз" − нaкaзaў
Haвyчaць бяpoзкaй.
A paднoгa cлaўцa
Hixтo i нe чye,
Toлькi тaк мaлaйцa
Caўciм ён caпcye,
Ды нaвyчыць paбят
Лaяццa пa-pycкy:
"Cyкин cын, я тeбя
3acaжy в кyтyзкy!"
"Cyкин cын" цi "psia mać"
Aбoe paбoe,
Цi ж нe мaюць нaм дaць
Штo-кoльвeк дpyгoe?
Узначаліў антыўрадавую арганізацыю – «Гурток моладзі польска-літоўска-беларускай і маларускай»
Энцыклапедычны даведнік «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» паведамляе наступнае.
Гурыновіч напружана працаваў над пытаннямі грамадскага жыцця, вывучаў перадавую філасофскую літаратуру, у т.л. марксісцкую.
Ён прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху, у студэнцкім «Гуртку моладзі польска-літоўска-беларускай і маларускай», які ўтварыўся ў 1889 годзе і хутка эвалюцыяніраваў ад зямляцкай арганізацыі культурна-асветнага характару ў бок падпольнай антыўрадавай арганізацыі, цесна звязанай з іншымі рэвалюцыйнымі арганізацыямі Пецярбурга, сярод якіх былі і групы першых расійскіх марксістаў (у іх складзе блізкія сваякі Ф. Багушэвіча муж і жонка Г. і Ю. Радзевічы).
Як адзін з кіраўнікоў гуртка ён у лісце да сяброўкі С. Пяткевіч у Цюрых (1892) прасіў арганізаваць дастаўку для гуртка вялікай партыі рэвалюцыйнай літаратуры на беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай мовах, прац Маркса, Энгельса, Пляханава, Ласаля, Лібкнехта. Пісьмо было перахоплена паліцыяй, якая пачала сачыць за членамі гуртка.
У 1893 годзе Гурыновіч быў арыштаваны ў сваім доме ў Вільні
Пры вобыску знайшлі нямала забароненай літаратуры, у тым ліку нататкі, звязаныя з паўстаннем 1863 года.
Уладзімер Арлоў піша:
«Усемагутны корпус жандараў мэтадычна вынішчаў любыя парасткі дэмакратычных ідэяў. У 1893-м Адам Гурыновіч – кіраўнік нелегальнага «Гуртка моладзі польска-літоўскай, беларускай і маларускай» мусіў памяняць студэнцкія аўдыторыі на вусьцішныя казэматы Петрапаўлаўскай фартэцы. Выйсьці адтуль і вярнуцца пад нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак паблізу Смаргоні ўдалося толькі з прычыны невылечнай хваробы.
Часу на жыцьцё і творчасьць ужо не заставалася. У студзені 1894 году паэт, яшчэ пасьпеўшы адзначыць 25-ты дзень нараджэньня, памёр ад чорнай воспы.
Ён так і ня ўбачыў сваіх твораў у друку. Амаль праз трыццаць гадоў вершы Адама Гурыновіча ўпершыню апублікуе газэта “Беларускі звон”. Уступны артыкул напіша Браніслаў Тарашкевіч».
Адам Мальдзіс лічыў, што «постаць паэта і рэвалюцыянера Адама Гурыновіча — адна з самых трагічных у гісторыі беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя»
Вечнамалады паэт надзвычай тонка адчуваў саму беларускую душу, яе трагедыю:
Штo зa звyк ды тaк гpoмкa paздaўcя
Пa лyгax, пa пaляx i ляcax,
Bыcaкo aж пaд нeбa пaдняўcя
I ca cтoгнaм пpaпaў ў aблaкax.
Moжa, вeцep y лece тaк выe
Цi cтapaя бяpoзa cкpыпiць?
Цi caвa − няxaй Бoг тaгo кpыe,
− Ha пaгiбeль y лece кpычыць?
Moжa, мaцi нaд тpyнaй гaлociць,
Дзe cxaвaны мiлeнькi cынoк?
Moжa, лacкi y бoгa тaм пpociць
Бeднa дзeўкa, згyбiўшы вянoк?
O! нe тo! Гэты cтoгн, быць нe мoжa,
Kaб з гpyдзi выxaдзiў ён aднoй,
To yвecь нaш нapoд гэтaк cтoгнe
Haд няшчacнaю дoляй cвaёй.
Ёcць i pyкi, i шчыpaй axвoты
Haм дa пpaцы нe бpaклa нiкoлi,
Aлe нeдзe знaйcцi нaм paбoты...
Ox! нe бyдзe нaм xлeбa нi coлi.
Maл нaдзeл нaм aд дзeдaў acтaўcя,
Пaдзялiлi cыны i ягo,
A цяпep, глянь, як вyзeнeк cтaўcя,
Двa шaгi тyт yшыp ycягo.
Але акрамя разумення існай драмы беларускага народа, Адам Гурыновіч надыктаваў нам і рэцэпт шчасця:
Няхай хлопцы ўсе
Збіраюццы кучай,
У такім хаўрусе
Станемся мы тучай,
Што дожджыку дасць --
У нашай злой долі
Дух падыме ў нас,
Як рунь у тым полі.
А з той тучы, як гром
Сярод летняй ночы,
Загручыць ўсім паном
Загуба ў вочы!