Аляксандра Раманоўская прадала залаты медаль дзеля дапамогі ахвярам рэжыму Лукашэнкі
Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская прадала залаты медаль, які яна заваявала на зімовай Універсіядзе ў 2019 годзе.
Медаль быщ выстаўлены на дабрачынны аўкцыён у падтрымку Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці і прададзены за 15 тысяч долараў, перадае АФН.
Нагадаем, фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская, прызнаная найлепшай спартоўкай Беларусі 2019 года, была звольненая з нацыянальнай каманды за сваю грамадзянскую пазіцыю і за подпіс пад адкрытым зваротам спартоўцаў.