Акцыя #Явыходжу — у Гаазе (фота)
У нядзелю, 15 лістапада, у Гаазе, прайшла акцыя #Явыходжу, арганізаваная беларускай дыяспарай у Нідэрландах.

Беларусы прыйшлі ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі, жорстка забітага карнікамі, пад вокны амбасады Беларусі ў Гаазе.

Удзельнікі акцыі прынеслі з сабой кветкі, знічкі, плакаты, фатаграфіі Рамана і іншых бязвінных ахвяр крывавага рэжыму.

У салідарнасць з усімі беларусамі ва ўсім свеце яны выказваюць свае шчырыя спачуванні сям'і Рамана, а таксама заклікаюць да адказу акупацыйную ўладу крывавага рэжыму.