На Маршы смелых людзі гераічна баранілі мемарыял Раману Бандарэнку

Фотарэпартаж з плошчы Перамен.

pb152865_logo.jpg

«Толькі на вайне сімвалы даражэй рэсурсаў», — такое выказванне разляцелася па інтэрнэце пасля забойства Рамана Бандарэнкі і ўзнікнення народных мемарыялаў у яго гонар. На маршы смелых у нядзелю 15 лістапада гэтае выказванне ўвасобілася ў жыццё на самой плошчы Перамен - у мінскім двары, дзе самы вялікі мемарыял. Людзі мужна абаранялі гэтае месца ад сілавікоў да апошняга.

pb152871_logo.jpg


pb152872_logo.jpg


pb152873_logo.jpg


Можна знішчыць мемарыял, пазрываць сцягі, стужкі, плакаты, растаптаць кветкі, раскідаць знічкі. Але немагчыма знішчыць памяць і прагу свабоды.