Беларусы Нью-Ёрка зрабілі народны мемарыял у памяць усіх загінуўшых у Беларусі (фота)

Кранальныя фота ад беларусаў замежжа.

photo_2020_11_15_11_03_08.jpg

Па ўсім свеце ў беларускіх дыяспарах узнікаюць народныя мемарыялы з кветкамі і знічкамі у памяць усіх ахвяр рэжыму Лукашэнкі падчас пратэстаў. Беларусы Нью-Ёрка таксама зрабілі такі мемарыял.

photo_2020_11_15_11_03_09.jpg


Нядаўна стала вядома, што падобнае месца ў Лондане прыбралі. Паводле заканадаўства Брытаніі, гэта злачынства, а таму цяпер паліцыя шукае тых, хто знішчыў мемарыял.

photo_2020_11_15_11_03_10.jpg


У дэмакратычных краінах умовы існавання такіх мемарыялаў бяспечныя. У Беларусі іх прыбіраюць камунальныя службы і нават асобныя людзі, якія падтрымліваюць Лукашэнку. Але беларусы ва ўсіх гарадах аднаўляюць мемарыялы і змагаюцца за права памятаць і ўшаноўваць загінулых.

photo_2020_11_15_11_03_12.jpg