Сваякам Рамана Бандарэнкі адмовілі ў правядзенні паніхіды?
Нібыта гаворка пра рытуальную залу на Кульман, 33. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал блогера Антона Матолькі.
«Ад сваякоў рамана Бандарэнкі дзве важныя навіны, — піша блогер.
1. Сёння ў тэлеграме быў анлайн асабісты акаунт Рамана Бандарэнкі. Верагодна, тыя, хто забралі яго тэлефон (на відэа відаць, як ён выпаў), улезлі ў яго і сталі капацца ў перапісках і фота-відэа ў пошуку кампрамату.
2. Сям'я Рамана дамаўлялася аб пахаванні з пахавальным агенцтвам. Планавалі ў рытуальнай зале на Кульман 33. Але сёння ім патэлефанавалі, і сказалі што «вымушаныя адмовіць у правядзенні паніхіды». Верагодней за ўсё гэта было зроблена з-за ціску зверху».