«Вольны хор» праспяваў «Магутны Божа» на Плошчы Перамен (відэа, фота)
На месцы затрымання Рамана Бандарэнка працягваецца народная варта. Сёння — другі вечар.
Да людзей на мінскай Плошчы Перамен, дзе быў збіты і жорстка затрыманы Раман Бандарэнка, прыйшлі спевакі з «Вольнага хора». Сярод іншага яны выканалі «Магутны Божа».
Беларусаў на Плошчы Перамен зноў сабралася шмат. Некаторыя плануюць застацца тут і на ноч, для гэтага побач з мемарыялам Рамана Бандарэнка ўсталяваны намёты.





Фота «Белсат».