У тэлеграме з'явіліся фэйкавыя каналы і чаты «Плошчы Перамен»
Будзьце пільныя.

У тэлеграме з'явіліся фэйкавыя каналы і чаты, прысвечаныя "Плошчы Перамен". Яны зробленыя як пад капірку, а іх удзельнікаў невядомыя адміны заклікаюць да радыкалізацыі.
Жыхары "Плошчы Пераменаў" мяркуюць, што гэта робіцца, каб скампраментаваць іх выключна мірны пратэст. Яны папрасілі нагадаць, што адзіны адкрыты афіцыйны канал, праз які яны камунікуюць у тэлеграме, гэта @ploshcha_peramen.