Спартоўцаў Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна таксама будуць судзіць завочна
Так званая «спецыяльная вытворчасць» 29 верасня распачата Следчым камітэтам у дачыненні не толькі праваабаронцы Зміцера Салаўёва, але і заснавальнікаў Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна. Спартоўцы абвінавачваюцца ў закліках да санкцый (ч.3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса).
![screenshot_15.jpg screenshot_15.jpg](/img/v1/images/screenshot_15.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Імёны Герасімені і Апейкіна з'явіліся ў адпаведным пераліку на сайце СК.
Заснаваны імі Фонд спартыўнай салідарнасці ў 2020 годзе падтрымаў пратэсты, вакол яго згуртавалася супольнасць беларускіх атлетаў, якія выступілі за перамены ў Беларусі.
![Праваабаронца пра завочныя суды Зробяць пацешны суд — такое шапіто. Праваабаронца пра завочныя суды](/img/v1/images/salaueu_909.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
28 верасня СК заявіў, што збіраецца пачаць спецыяльную вытворчасць таксама супраць Каардынацыйнага савета, праваабарончага цэнтра «Вясна», телеграм-канала «N*xta» і
Валерыя Цапкалы. Спецвытворчасць дазваляе судзіць грамадзян Беларусі завочна і сярод іншага — адбіраць у іх маёмасць і, як чакаецца, пазбаўляць беларускага грамадзянства.
На гэтым тыдні спецвытворчасць распачата адносна пяці беларусаў — Яніны Сазановіч, Данііла Багдановіча, Вольгі Высоцкай, Валерыі Занімонскай і вядомага медыяменеджара Дзмітрыя Навошы. Іх абвінавачваюць у адміністраванні тэлеграм-канала «Ч*рная кніга Беларусі».
![Каго будуць судзіць завочна? Улады назвалі першых беларусаў, якіх пачнуць судзіць завочна. Сярод іх медыяменеджар Дзмітрый Навоша](/img/v1/images/maxresdefault_147.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)