Затрымалі бацьку Яна Мельнікава, аднаго з «каліноўцаў»
Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне бацькі добраахвотніка палка імя Кастуся Каліноўскага Яна Мельнікава (на здымку) — Віктара.
![bielaruski_sviet_1.png bielaruski_sviet_1.png](/img/v1/images/bielaruski_sviet_1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вядома, што затрымалі мужчыну на працы, дома ў яго адбыўся ператрус. Прычына затрымання і абвінавачанне — невядомыя.
З лета за кратамі знаходзіцца сястра Яна — палітзняволеная
Навіцкая Вікторыя.
Ёй інкрымінуюць удзел у пратэстах (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
![Сталі вядомыя абставіны смерці каліноўца Івана «Брэста» Марчука Сталі вядомыя абставіны смерці каліноўца Івана «Брэста» Марчука](/img/v1/images/polk.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Рэжым Лукашэнкі перманентна пераследуе родных і блізкіх ваяроў-«каліноўцаў». Затрыманне Віктара Мельнікава далёка не першае ў гэтым шэрагу. Таксама сваякоў добраахвотнікаў звальняюць з працы, а пасля гібелі легендарнага камандзіра Івана Марчука з пазыўным «Брэст» міліцыянты ціснулі на яго маці і праслухоўвалі яе тэлефон.