72 мігранты спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу
29 сакавіка 72 чалавекі спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу. Сярод іх былі грамадзяне Ірака, Ірана і Афганістана.

Польскія памежнікі зафіксавалі дзве спробы прарвацца праз мяжу сілай у раёне Чарэмшы і Дубічы-Цэркеўне. У польскіх памежнікаў кідалі камяні і петарды, піша REFORM.by.
Пры гэтым, як паведамляе польская памежная служба, атакавалі памежнікаў «беларускія службы».
Былі затрыманыя 26 грамадзян Ірака і Ірана.