77 загігнулых у Кіеве паводле — Міністэрства аховы здароўя Украіны
577 чалавек з'вярнуліся па медычную дапамогу, з іх 369 шпіталізавана. Такія лічбы агучыла прэс-служба ўкраінскага ведамства.
Гэта дадзеныя на 6 гадзінаў ранку 21 лютага. Пры гэтым за апошнія суткі па дапамогу звярнуліся 132 чалавекі, з іх шпіталізавана 82.
Нагадаем, што вялікая колькасць параненых не звяртаецца ў шпіталі, баючыся пераследу з боку сілавых ведамстваў. Шпіталь Майдана размешчаны таксама на тэрыторыі Міхайлаўскага манастыра.
З загінулых апазнана 73 чалавекі. Спіс загінулых размешчаны на фейсбук-старонцы Еўрамайдан SOS.