Пуцін па просьбе Януковіча адправіў у Кіеў свайго перагаворшчыка
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін накіраваў у Кіеў расійскага амбудсмена Уладзіміра Лукіна для ўдзелу ў ролі пасярэдніка на перамовах з апазіцыяй.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
"Па ініцыятыве ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Пуціна з прэзідэнтам Януковічам, падчас якога прэзідэнт Украіны прапанаваў кіраўніку расійскай дзяржавы накіраваць
у Кіеў расійскага прадстаўніка для ўдзелу ў перамоўным працэсе з апазіцыяй у якасці пасярэдніка", - адзначыў Пяскоў.
Ён удакладніў, што "Пуцін прыняў рашэнне накіраваць з гэтай місіяй упаўнаважанага па правах чалавека Уладзіміра Лукіна".
"Як вядома, Уладзімір Пятровіч (Лукін) валодае багатым вопытам дыпламатычнай службы, значным аўтарытэтам сярод праваабаронцаў, ён узначальваў буйную апазіцыйную партыю", -
падкрэсліў Пяскоў.