Каардынатар медслужбы Майдана: за чацвер забітыя ад 70 да 100 чалавек
Па дадзеных медыцынскай службы Майдана, у чацвер, 20 лютага, у Кіеве было забіта ад 70 да 100 чалавек.
Пра гэта сказаў каардынатар медыцынскай службы Майдана Алег Мусій у каментары "Украінскай праўдзе".
Паводле яго слоў, гэтая лічба не канчатковая, інфармацыя ўдакладняецца.
Па стане на 17.30 (18:30 па Мінскім часе) можна казаць аб 70 загінуўшых, патлумачыў Мусій.
"Я сам асабіста даставіў у морг на Аранжарэйнай 9 целаў" , - сказаў Мусій і дадаў, што ў большасці загінулых кулявыя раненні.
Адначасова прэс-служба Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі паведамляе, што па стане на 15:00 чацвярга ў бюро судова-медыцынскай экспертызы дастаўлены 67 трупаў.
"Сярод іх 9 чалавек памерлі ў медыцынскіх установах, падпарадкаваных Дэпартаменту аховы здароўя Кіева" , - паведамляе КГГА.
З 10:20 аўторка, 18 лютага, да 15:00 чацвярга, 20 лютага, згодна з аператыўнай інфармацыяй, за дапамогай ва ўстановы аховы здароўя звярнуўся 551 удзельнік масавых мерапрыемстваў , якія
праходзяць у цэнтры сталіцы. Шпіталізаваны 332 чалавекі.
pravda.com.ua