Апошні шанец: Грэцыя прадставіла новыя прапановы напярэдадні саміту ЕС
Напярэдадні экстранага саміту ў Брусэлі прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас прадставіў новыя прапановы па выхадзе краіны з даўгавога крызісу.

Як заявіў на прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнца, яшчэ ёсць магчымасць дасягнуць дамоўленасці паміж Афінамі і ЕС. Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд сказаў, што трэба зрабіць
усё магчымае для таго, каб Грэцыя засталася ў еўразоне.
Прадстаўнікі крэдытораў Грэцыі абмяркоўваюць дэталі магчымай дамоўленасці. Грэцыя павінна заплаціць МВФ 1,6 млрд даляраў да канца чэрвеня, каб пазбегнуць дэфолту, а таксама магчымага выхаду з
еўразоны.
Кіраўнік Нацыянальнага банка Грэцыі Лука Кацэлі заявіла, што не скарыстацца магчымасцю заключыць у панядзелак дамову аб выхадзе з даўгавога крызісу будзе
«вар'яцтвам».
Паводле "Нашай Нівы"