Азербайджан. За дэрусіфікацыю прозвішчаў
У Азербайджане пачалася дзяржаўная кампанія па дэрусіфікацыі прозвішчаў. Яе мэта — адаптаваць прозвішчы жыхароў краіны да нацыянальнай мовы. Канцэпцыя рэформы была прапрацаваная вучонымі-філолагамі з Акадэміі навук. Адзін з іх, Нізамі Джафараў, быў дакладчыкам на пасяджэнні спецыяльнага камітэту парламенту, які даў згоду на змены. Сама рэформа, між тым, дастаткова прымітыўная.
У Азербайджане пачалася дзяржаўная кампанія па дэрусіфікацыі прозвішчаў. Яе мэта — адаптаваць прозвішчы жыхароў краіны да нацыянальнай мовы. Канцэпцыя рэформы была прапрацаваная
вучонымі-філолагамі з Акадэміі навук. Адзін з іх, Нізамі Джафараў, быў дакладчыкам на пасяджэнні спецыяльнага камітэту парламенту, які даў згоду на змены. Сама рэформа, між тым, дастаткова
прымітыўная. Усе прозвішчы, якія маюць канчатак «ов» , «ев» (у жаночым варыянце «ова» або «ева») павінны быць замененыя на
канчаткі цюркскага паходжання «лі», «лу», «оглу», «гіл». Рэформа не будзе тычыцца прозвішчаў азербайджанскіх грамадзян
іншаземнага паходжання. Калі непасрэдна пачнецца кампанія, вырашаць дэпутаты.
Па матэрыялах Trend.az (Азербайджан)