Больш за тысячу вайскоўцаў РФ пакінулі Украіну — штаб АТА

На тэрыторыях, падкантрольных баявікам, адзначана памяншэнне колькасці падраздзяленняў войскаў Расійскай Федэрацыі.



1416900219_8394.jpg

Фота Reuters

Як паведамляе прэс-цэнтр АТА на старонцы Facebook, Украіну пакінула больш за тысячу расійскіх воінаў.

"Замест рэгулярных частак расійскіх войскаў, самаабвешчаныя рэспублікі спрабуюць стварыць уласныя сілавыя структуры. Такім чынам, лідары баевікоў абвясцілі аб стварэнне ў Данецку 1 палка ўнутраных войскаў ДНР", — гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамлялася раней, войскі расійскай арміі і баевікоў праводзяць падрыхтоўку да актыўных баявых дзеянняў у халодны час года з ужываннем тактыкі выкарыстання «малых груп».

 УНІАН